Івацэвічы . Царква ў гонар абраза Божай Маці «Дзяржаўны»
2008.11
Гістарычны агляд:
Пабудавана ў 1990-я гг. з цэглы паводле праекта, створанага ў Маскоўскай патрыярхіі рыжскімі будаўнікамі. Папярэдні мураваны храм быў пабудаваны ў 1870 г. на ўрадавыя сродкі. Вырашана ў стылізаваных формах старажытна-рускага царкоўнага дойлідства. У аснове кампазіцыі вертыкальна выцягнуты 4-гранны купальны аб’ём, завершаны 5-купаллемі раскрапаваны трайнымі закамараміз вузкімі арачнымі аконнымі праёмамі. Алтарны фасад завяршаецца паўкруглымі апсідамі пад сферычнымі пакрыццямі, франтальны – нізкім прытворам з макаўкай над 2-схільным дахам і бакавымі цыліндрычнымі хрысцільнямі. Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007. –стар. 181.