Каханоўка. Царква ў гонар абраза Божай Маці «Жываносная крыніца»
2009.05 Фота Рамашкі Е.
Гістарычны агляд:

Храм пабудаваны на месцы існаваўшай у 18 ст. бажніцы. Пры прыходзе дзейнічае сястрыцтва ў імя бл. Валянціны Мінскай і казацтва.

За 3км на поўнач ад вёскі, у лесе. Пабудавана ў 1992 г. з цэглы.

   Вырашана 4-часткавай падоўжна-восевай кампазіцыяй: прамавугольныя ў плане аб'ёмы прытвора, трапезнай, малітоўнай залы, апсіды. Архітэктурная рытміка заснавана на нарастанні 2-схільных дахаў, завершаных над прытворам, малітоўнай залай і апсідай цыбулепадобнымі галоўкамі. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі. Малітоўная зала перакрыта корабовым скляпеннем. Мастацка-дэкаратыўным акцэнтам інтэр'ера з'яўляецца 3-ярусны іканастас.  

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.