Гродна. Царква ў гонар абраза Божай Маці «Жыровіцкі»
2014.04 Фота: Чувак А.
Гістарычны агляд:

27 снежня 2008 года адбылося асвячэнне малога драўлянага храма ў гонар Жыровіцкай іконы Божай Маці, пабудаванага на ахвяраванні вернікаў. Набажэнства ўзначаліў Праасвяшчэннейшы Арцемій, епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі. У цяперашні час вядуцца будаўнічыя работы па ўзвядзенню мураванага храма ў імя святога вялебнага пакутніка Афанасія Брэсцкага.