Жодзіна. Царква ў гонар абраза Божай Маці «Збавіцельніца»
2004.06
Гістарычны агляд:

Пабудавана ў канцы 20 ст. з цэглы ў стылізаваных формах старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Квадратны ў плане выцягнуты па вертыкалі аб'ём малітоўнай залы завершаны цыліндрычным светлавым барабанам пад сферычным купалам. З франтальнага фасада далучана зграбная па прапорцыях шатровая званіца з макаўкай, з тыльнага — паўкруглая апсіда, па баках — прытворы пад арачнымі пакрыццямі. Ніжні крыптавы храм у імя св. велікамучаніка Панцеляімана.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.