Брэст. Царква ў гонар абраза Божай Маці «Усіх Гаротных Радасць»
2014.04 Фота: Чувак А.
Гістарычны агляд:
У лютым 1994 года па благаславенні Высокапраасвяшчэннейшага Канстанціна, Архіяпіскапа Брэсцкага і Кобрынскага, была ўтворана абшчына. Кіраўніцтвам Брэсцкага аддзялення Беларускай Чыгункі быў бязвыплатна перададзены будынак хірургічнага корпуса бальніцы, які больш за 100 гадоў служыў лячэбніцай целаў, а пасля перанясення на новае месца стаў лячэбніцай душ чалавечых. Прыхаджане, разабраўшы будынак за 42 дні, сабралі часовы драўляны храм. 1 студзеня 1995 годаў дзень памяці мучаніка Ваніфація была здзейсненая першая Боская Літургія. 6 лістапада 1995 года драўляная царква па блаславенні Ўладыкі Канстанціна была асвечана саборам духавенства на чале з сакратаром епархіяльнага ўпраўлення, благачынным гарадской акругі, мітрафорным протаіерэем Яўгенам Парфянюком. 22 мая 1997 года быў закладзены першы камень у падмурак новага храма ў гонар іконы Божай Маці «Усіх Гаротных Радасць». 31 сакавіка 2011 года, на купальную сістэму царквы быў усталяваны надкупальны крыж.