Баранавічы. Царква ў гонар святых Жон-Міраносіц
2007.06 Фота: Арабей В.
Гістарычны агляд:

31 мая 2001 года архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Стэфан асвяціў месца пад будаўніцтва будучага храма ў цэнтры горада Баранавічы. Да 1947 года недалёка ад таго месца стаяла Свята-Аляксандра-Неўская царква. Праз год 20 мая 2002 года Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Аляксій II блаславіў пачатак будаўнічых работ і асвяціў закладны камень будучага храма. Так пачалося будаўніцтва храма Святых Жон-Міраносіц. Аўтар праекта царквы Святых Жон-Міраносіц - заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь Леанід Васільевіч Макарэвіч. Да канца ліпеня 2004 было асвечана чатыры званы, прычым адзін з іх на той момант з'яўляўся самым вялікім у Беларусі. Яго вага складае без малога паўтары тоны. 7 Лістапада 2005 г. архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Стэфан асвяціў два першыя накупальныя крыжы, якія адразу ж былі ўсталяваныя на храм. 12 кастрычніка 2006 года на храм быў усталяваны галоўны купал - сёмы з трынаццаці. Да таго моманту ішлі да завяршэння тынкавыя працы ўнутры царквы, былі ўстаўленыя практычна ўсе вокны, атынкаваны і пафарбаваны званіца, барабаны купалоў бабінца, пачаліся дахавыя работы, зробленыя падмуркі крылец. 23 лістапада 2006 г. архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Стэфан асвяціў яшчэ пяць накупальных крыжоў. На працягу пяці гадоў і пяці месяцаў храм будаваўся на ахвяраванні прадпрыемстваў і арганізацый, прадпрымальнікаў і вернікаў, усіх добрых людзей горада і іншых рэгіёнаў краіны. 20 кастрычніка 2007 года мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, патрыяршы экзарх усяе Беларусі з архіепіскапам Пінскім і Лунінецкім Стэфанам і епіскапам Бабруйскім і Быхаўскім Серафімам у саслужэнні духавенства здзейсніў чын асвячэння храма Святых Жон-Міраносіц і ўзначаліў першую Боскую літургію ў асвечаным храме, пасля якой было зачытана пасланне патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Алексія II. Пры храме працуе Нядзельная школа для дарослых і дзяцей. Штогод Нядзельная школа налічвае каля двухсот навучэнцаў. Пры Нядзельнай школе створаны гурток малявання, гурток дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, харавы гурток, харэаграфічны гурток, гурток «Справы міласэрнасці». Дзеці наведваюць дзіцячы прытулак, Молчадскую школу-інтэрнат, дзяцей-інвалідаў, вядуць сумесную працу з дзіцячай бібліятэкай. З 2008 года сумесна з ДУА «Гімназія № 4» г. Баранавічы створаны гадовы праваслаўны лагер. Штогод арганізоўваюцца паломніцкія паездкі па святых месцах. http://miro.by/istoriya-hrama/ 22 лістапада 2013 года ўсталяваннем купала і крыжа завяршылася будаўніцтва вадасвятнай капліцы храма святых Жон-Міраносіц. Капліца для вадасвяцця (архітэктар Леанід Макарэвіч) уяўляе сабой залацісты лускаваты купал і крыж, якія абапіраюцца на металічныя калоны.

(Інфармацыю знайшоў Чувак А.А.)

Царква ў гонар святых жанок-міраносіц.

У цэнтры горада. Вырашана 4-часткавай падоўжана-восевай кампазіцыяй: 2-ярусная званіца-прытвор пад сферычным купалам, кароткая трапезная, кубападобны аб’ём малітоўнай залы, завершаны магутным барабанам пад сферычным купалам, апсіда. У дэкоры фасадаў выкарыстаны формы старажытнарускага царкоўнага дойлідства (какошнікі, аркатура і інш.).

 Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007. – стар. 617