Брэст. Царква ў імя святога вялебнага Серафіма Сароўскага
2008.05
Функцыянальная арганізацыя:

Царква складаецца з верхняга Свята-Серафімаўскага і ніжняга у гонар Іаана Крандштацкага храмаў.

Гістарычны агляд:

Свята-Серафімаўская царква была закладзена ў 1992 годзе, а ў 1993 годзе адбылося першае набажэнства ў ніжнім храме. З паўночнага боку амаль скончана будаўніцтва нядзельнай школы з сілікатнай цэглы. З усходняга размяшчаецца бібліятэка, ў якой праходзяць ранішнікі і спектаклі. У гонар храма бала названа вуліца, на якой ён знаходзіцца.

Інжэнернае забеспячэнне:

Электрычнасць, цэнтралізаванае і лакальнае вадазабеспячэнне, катлы на газавым паліве.