Гродна. Царква ў імя святога вялебнага пакутніка Афанасія Брэсцкага
2014.04 Фота: Чувак А.
Гістарычны агляд:

Абшчына зарэгістравана ў 1999 годзе. Першы настаяцель: іерэй Аляксандр Хомбак. Набажэнствы адбываліся ў дамах вернікаў і на месцы будучага храма. Быў арганізаваны збор сродкаў для ўзвядзення храмавага комплексу. 2 чэрвеня 2005 года прыход ўзначаліў іерэй Вячаслаў Гаплічнік. У дзень памяці нябеснага заступніка абшчыны пакутніка Афанасія Брэсцкага 18 верасня 2005 года на месцы будаўніцтва храма ў ваеннай палатцы была здзейснена першая Боская літургія. 27 снежня 2008 года адбылося асвячэнне малога драўлянага храма ў гонар Жыровіцкай іконы Божай Маці, пабудаванага на ахвяраванні вернікаў. Набажэнства ўзначаліў Праасвяшчэннейшы Арцемій, епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі. З пачаткам рэгулярных набажэнстваў пры царкве была створана нядзельная школа для дзяцей. У 2009 годзе было арганізавана моладзевае брацтва, якое займаецца місіянерскім і сацыяльным служэннем. У цяперашні час вядуцца будаўнічыя работы па ўзвядзенню мураванага храма ў імя святога вялебнага пакутніка Афанасія Брэсцкага.