Слонім. Царква ў імя святога вялебнага пакутніка Афанасія Брэсцкага
2007.06
Гістарычны агляд:
На вул. Войкава (Альбярцін). Пабудавана ў 19 ст. з цэглы, рэканструявана ў 20 ст. Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам пад 2-схільным дахам. Дабудаваны да фасада прытвор завершаны цыліндрычным светлавым барабанам пад сплюшчаным цыбулепадобным купалам. Плоскасныя фасады прарэзаны вертыкальна цягнутымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі, крапаваны плоскімі і руставанымі лапаткамі. Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007. –стар. 371.