Рагозна    . Царква ў імя святога вялікапакутніка Дзімітрыя Салунскага
Гістарычны агляд:

Царква ў імя святога велікамучаніка Дзімітрыя Салунскага

   На паўночнай ускраіне вёскі. Пабудавана ў пачатку 21 ст. з цэглы.

   Вырашана кубападобным аб'ёмам пад шатровым дахам з заломам, завершаным на вяршыні і ў аснаванні макаўкамі. Да фасада дабудавана 1-ярусная шатровая званіца з макаўкай, з тылу — прамавугольная апсіда. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4