Іўе. Царква ў імя святога пакутніка немаўляткі Гаўрыіла Беластоцкага
2005.10
Гістарычны агляд:

Пабудавана ў 1994 — 95 гг. з цэглы. У ліпені 1995 г. храм наведаў Свяцейшы патрыярх Маскоўскі і ўсея Русі Аляксій ІІ.

   Узведзена паводле канона старажытнарускага праваслаўнага 3-часткавага храма: кубападобны асноўны аб'ём пад 4-схільным дахам, 2-ярусная шатровая званіца над прытворам, гранёная апсіда; над усімі часткамі пастаўлены цыбулепадобныя купалы на 8-гранных барабанах. Прамавугольны ўваходны праём абрамлены арачным парталам. Фасады крапаваны лапаткамі, фігурнымі нішамі. У інтэр'еры на 3-ступенчатай салее пастаўлены драўляны 2-ярусны іканастас.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.