Мухавец. Царква ў імя святога роўнаапостальнага князя Ўладзіміра
2008.05
Гістарычны агляд:

Царква ў імя святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра

   На ўскраіне вёскі. Пабудавана ў канцы 20 ст. з цэглы. Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам, завершаным з фасада 2-яруснай званіцай (васьмярык на чацверыку) над прытворам, з тылу — паўкруглая апсіда з бакавой рызніцай. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі. Сілуэт фарміруюць макаўка над шатром званіцы і цыбулепадобная галоўка над 2-схільным дахам малітоўнай залы.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4