Стрыгава. Царква ў імя святога роўнаапостальнага князя Ўладзіміра
2010.04 Фота: Арабей В.
Гістарычны агляд:

Царква ў імя святога раўнаапостальнага князя Уладзіміра

   У цэнтры вёскі. Пабудавана на мяжы 20 — 21 ст. з цэглы.

   Вырашана квадратным у плане аб'ёмам, пакаты шатровы дах якога завершаны цыбулепадобнай галоўкай на высокім 8-гранным барабане. Да фасада далучаны прамавугольны прытвор з лучковым перспектыўным уваходным парталам і 3-лопасцевым кілепадобным завяршэннем. Бакавыя фасады лапаткамі расчлянёны на 3 праслы з арачнымі аконнымі праёмамі і нішамі па цэнтры. З тыльнага боку далучана 3-гранная ніжэйшая апсіда.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4