Балоты. Царква ў імя святой вялебнай Параскевы Сербскай
2014.08 Фота: Лагвіновіч В.
Гістарычны агляд:

У 1879 г. вяскоўцы сабралi 694 руб. і казна выдаткавала 305 руб. на будаўніцтва новай царквы на месцы старога храма. Мясцовы памешчык А.М.Ган ахвяраваў лясны матэрыял і жалеза на дах. У 1882 г. пабудавана новая царква паводле праекта, складзенага ў 1880 г. грамадзянскім інжынерам Ф.Афанасьевым. Будаўніцтва храма ажыццявілі селянін В.Гарбузаў са сваёй сям'ёй і мясцовыя жыхары без наёмных рабочых; за работамі назіраў малодшы архітэктар Залатароў. Будынак гатовай царквы быў агледжаны 13 кастрычніка 1885 г. Помнік мае рысы стылю класіцызму. Аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя царквы ўключае кубападобны цэнтральны аб'ём з цыбулепадобным купалам над стромкім 4-схільным дахам, прамавугольную апсіду з бакавымі рызніцамі і 3-ярусную званіцу. Цэнтральны і 2 бакавыя ўваходы вылучаны адпаведна 6- і 4-калоннымі порцікамі пад 2-схільнымі дахамі. Фасады аздоблены прафіляванымі карнізамі, ліштвамі акон, гарызантальнай і вертыкальнай шалёўкай. Унутры апсіда вылучана драўляным 3-ярусным іканастасам, створаным у 1885 г. паводле праекта грамадзянскага інжынера А.Рэмера. Мастацкую каштоўнасць маюць абразы XVIII —XIX ст. «Прападобная Маці Параскева Пятніцкая», «Мікола Цудатворац», «Раство Хрыстова», «Ісус Хрыстос», «Сабор Божай Маці», «Архідыякан Стафан», «Свяціцель», кніга «Евангелле» (1780). (http://ikobrin.ru/kobrin-106.php)

 

Царква ў гонар святой велікамучаніцы Параскевы Пятніцы

Пабудавана ў 1882 г. з дрэва паводле праекта інжынера Ф. Афанасьева (складзены ў 1880) на месцы старога храма'.

У 1879 г. вяскоўцы сабралі 694 руб., мясцовы памешчык А.М. Ган ахвяраваў дрэва і жалеза на дах. Будаўніцтва храма ажыццявілі селянін В. Гарбузаў з сям'ёй і мясцовыя жыхары.

Помнік драўлянага дойлідства з рысамі стылю класіцызму. Аб'мна-прасторавая кампазіцыя ўключае кубападобны цэнтральны аб'ём з цыбулепадобнай галоўкай над стронкім 4-схільным дахам, памавугольную апсіду з бакавымі рызніцамі і 3-ярусную званіцу. Цэнтральны і 2 бакавыя ўваходы вылучаны адпаведна 6- і 4-калоннымі порцікамі пад 2-схільнымі дахамі. Фасады аздоблены прафіляванымі карнізамі, ліштвамі аконных праёмаў, гарызантальнай і вертыкальнай шалёўкай.

У інтэр'еры драўляны 3-ярусны іканастас, створаны ў 1885 г. паводле праекта інжынера А. Рэмера.

Абразы 18 — 19 ст.: «Прападобная Параскева Пятніца», «Мікалай Цудатворац», «Ражджаство Хрыстова», «Ісус Хрыстос», «Сабор Маці Божай», «Архідыякан Сцяфан», «Свяціцель»; Евангелле 1780 г.

 

'НГАБ у г. Гродна, ф.97, воп. 1, спр. 456. арк. 1 адв., 171-172.

 

''НГАБ у г. Гродна, ф. 97, воп. 1, спр 456, арк. 169-170.

Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.