Гродна. Царква ў імя святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі
2013.09 Фота: Чувак А.
Гістарычны агляд:

За Пакроўскім кафедральным саборам. Пабудавана ў 1995г. з цэглы. 24.07.1995 г. Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Алексій ІІ асвяціў храм у гонар святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі і заклаў у яго сцяну капсулу з Патрыяршай граматай. Ён узнагародзіў Ордэнам святога Князя Уладзіміра ІІІ ступені аўтара праекта, генеральнага дырэктара фірмы “Гроднажылбуд” В.Я.Глухава, шматлікіх будаўнікоў і спонсараў. Храм вырашаны цэнтрычным крыжовым аб’ёмам, завершаным у цэнтры шатром з цыбулепадобным купалам на высокім барабане-чацверыку. Кампазіцыя галоўнага фасада пабудавана на рытмічным нарастанні 2-гранных шчыпцоў прытвора, крылаў асноўнага аб’ёму і граняў барабана. Плоскасныя сцены і паўкруглая прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі. Уваход вырашаны арачным перспектыўным парталам. Высокі цокаль, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, якія асвятляюць ніжнюю царкву, асобныя ўваходы ў цокаль арганізаваны праз бакавыя сходы. Уваход у рызніцу арганізаваны праз высокую тэрасу каля апсіды. Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007. –стар. 130.