Вілейка. Ціханаўская царква
2007.07
Гістарычны агляд:

На ўскраіне горада, пры выездзе на в. Куранец. Пабудавана ў 1995 — 96 гг. з цэглы.

Вырашана ў стылізаваных формах старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Кампактны прамавугольны аб'ём з паўкруглай апсідай. Вертыкальная выцягнутасць аб'ёмна-прасторавай кампазіцыяі падкрэслена высокім цыліндрычным светлавым барабанам пад шлемападобным купалам, узведзеным над сяродкрыжжам бачковых дахаў. Такім жа дахам накрыты невялікі прытвор. Плоскасныя арачна завершаныя фасады расчлянёны высокімі і вузкімі арачнымі ваконнымі праёмамі і бледамі, апяразаны аркатурнымі фрызамі.

Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.