Капцёўка. Храм Успення Божай Маці
Фота з прыходскага сайту
Гістарычны агляд:

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1864 — 68 гг. (паводле звестак епархіі, у 1891) з бутавага каменю.

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Чатырохчасткавы храм падоўжна-восевай кампазіцыі. Да кубападобнага ў плане асноўнага аб'ёму, накрытага 4-схільным дахам і завершанага 8-гранным барабанам з цыбулепадобнай галоўкай, праз прамавугольную трапезную далучаецца 3-ярусная шатровая званіца (васьмярык на 2 чацверыках). З усходу прымыкае паўкруглая апсіда. На ружовым фоне бутавай муроўкі сцен вылучаюцца элементы архітэктурнага дэкору: атынкаваныя і пабеленыя прафіляваныя ліштвы, руставаныя абрамленні арачных аконных праёмаў, вуглавыя лапаткі, аркатурныя фрызы і нішы. Арачныя праёмы атынкаванага яруса-звона дэкарыраваны кілепадобнымі какошнікамі.

А.М. Кулагін "Праваслаўныя храмы Беларусі" (2007)