Бабруйск. Сабор свяціцеля Мікалая Цудатворца
2013.03 Фота: Арабей В.
Гістарычны агляд:

Кафедральны сабор у імя свяціцеля Мікалая Цудатворца

На вул. Шміта, сквер імя Чалюскінцаў, каля драматычнага тэатра. Пабудаваны ў 1892-94 гг. з цэглы. Папярэдні храм згадваецца ў падымным рэестры 1638 г.'  і ў 1645 г. ў сувязі з існаваўшым пры ім праваслаўным брацтвам ''. Па акту Бабруйскага фінаддзела 28.4.1922 г. вынута каштоўнасцей на 2,5 тыс. залатых рублёў. У 1960-я гг. прыстасаваны пад басейн.

Адноўлены ў пачатку 21ст.

Помнік сінадальнага накірунку рэтраспектыўнарускага стылю. Існуючы храм пабудаваны ў 1892-94 гг. з цэглы. Адноўлены ў 1992 — 2007. 4-часткавую падоўжна-восевую канічную кампазіцыю фарміруюць 3-ярусная званіца-прытвор, кароткая трапезная, кубападобная

2-ярусная малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі, 3-лопасцевая паўкруглая апсіда. Маляўніча-стракаты сілуэт фарміруюць 5-купалле цэнтральнага аб'ёму і цыбулепадобная галоўка званіцы. У дэкоры выкарыстаны традыцыйны набор атынкованых элементаў, вылучаных на ружовым фоне сцен: зубчатыя фрызы, броўкі арачных аконных праёмаў, вуглавыя лапаткі.

У інтэр'еры 4 магутныя пілоны і сістэма арак трымаюць 2-і адкрыты ярус залы і барабан цэнтральнага купала.

 

 

' Якимович Ю . А. Зодчество Белоруссии  XVI-XVII в.: Справочное пособие. Мн., 1991. С.37.

'' СДГиА. Мн., 1848.С. XXXXII.

 

Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.