Міратычы. Храм Архангела Міхаіла
2014.08 Фота: Чувак А.
Гістарычны агляд:
Храм святога Архістратыга Міхаіла ў в. Міратычы. У апісанні 1864 года ў вёсцы Міратычы згадваецца драўляная Свята-Міхайлаўская царква, пабудаваная ў 1713 годзе землеўладальнікам Есьманам. Царква прыпісная да Свята-Петрапаўлаўскага храма вёскі Валеўка. Разбурана ў гады хрушчоўскіх ганенняў. Ад храма захавалася званіца. У 2006-2007 гадах недалёка ад месца старога быў пабудаваны новы храм у выглядзе карабля з дрэва і цэментавых блокаў. Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии Архимандритом Николаем, Санкт-Петербург, 1864, Новогрудский уезд, стар. 202-213.