Расна. Храм Архангела Міхаіла
2013.05 Фота: Фёдарава Т.
Гістарычны агляд:

Царква ў імя святога архангела Міхаіла

   У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1991 — 97 гг. з цэглы. У 1867 г. на гэтым месцы існаваў мураваны Троцкі храм, створаны архітэктарам К.Гросманам'.

   Вырашана ў стылізаваных формах царкоўнай архітэктуры 2-й пал. 19 ст. У аснове падоўжна-восевай кампазіцыі храма — цэнтрычны 4-гранны аб'ём малітоўнай залы, завершаны 5-купаллем. Праз кароткую трапезную да якога далучана ўзведзеная над прытворам 2-ярусная 8-гранная шатровая званіца з макаўкай. Да алтарнай сцяны далучаны 3 паўкруглыя апсіды са сферычнымі пакрыццямі. Бакавыя фасады падзелены на 3 праслы з закамарамі, прарэзанымі вузкімі і высокімі арачнымі аконнымі праёмамі.

 ' НГАБ у г. Гродна, ф. 97, воп. 1, спр. 45, арк. 98.

Капліца

   Насупраць царквы. Пабудавана ў 20 ст. з цэглы.

   Помнік народнага дойлідства. Кампактная 4-гранная пабудова пад шатровым дахам з макаўкай і лучковым уваходным праёмам.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4