Збляны. Храм Пакрова Божай Маці
2007.08
Гістарычны агляд:

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1900 г. з цэглы на месцы драўлянага храма 1671 г. Адноўлена ў 1990 г.

   Помнік архітэктуры руска-везантыйскага стылю. Крыжова-купальны храм. Па падоўжнай планіровачнай восі размешчаны 3-ярусная званіца з купальным верхам і арачнай галерэяй, асноўны аб'ём і 5гранная апсіда. У прасторавай кампазіцыі дамінуе купал асноўнага аб'ёму, устаноўлены на 8-гранным светлавым барабане. Архітэктурны дэкор уключае прафіляваны карніз, ліштвы арачных аконных праёмаў, вуглавыя лапаткі.

   У інтэр'еры светлавы барабан падтрымліваюць падпружныя аркі, перакрыцці — цыліндрычныя скляпенні. Царква была вядома мясцовашанаваным абразом «Усіх гаротных радасць» («Пакроў Прасвятой Багародзіцы»), якая, паводле падання, у 1640 г. была размешчана ў капліцы, адкуль перанесена ў новы храм.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.