Віцебск. Сабор Успення Божай Маці
2014.05 Фота: Чувак А.
Гістарычны агляд:

Віцебскі Свята-Успенскі сабор (вул. Крылова,9). Размяшчаўся на левым высокім беразе ракі Заходняй Дзвіны пры ўпадзенні ў яе Віцьбы. Пазней гэтае месца сталі называць Успенскай Горкай. Упершыню згадваецца ў 1406 г. У 1630 г. пасля Віцебскага паўстання царква была разбурана. У 1682 г. па фундацыі віцебскага падкаморыя Я.Кісяля адноўлена. Пры царкве дзейнічаў базыльянскі манастыр. У 1708 г. у час пажару драўляная царква згарэла. У 1743—1777 гг. па фундацыі Мірона Галузы адбудавана новая мураваная Свята-Успенская царква ў стылі сталага барока і трохпавярховы манастырскі корпус. У 1799 г. базыльянскі манастыр быў закрыты. Успенская царква стала праваслаўным гарадскім саборам. У манастырскіх будынках размясціліся дзяржаўныя ўстановы, пазней (1856) — духоўная семінарыя. Сабор, які ўражваў, паводле сведчанняў сучаснікаў, сваімі прыгажосцю і велічнасцю, быў узарваны ў 1936 г. Захаваліся манастырскія будынкі, дзе цяпер размяшчаецца Віцебскі індустрыяльны тэхнікум. У 1990-я гг. распрацаваны праект аднаўлення святыні. У 1998 г. патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Аляксіем II закладзены сімвалічны камень у фундамент будучага храма. Вядуцца рэстаўрацыйна-будаўнічыя работы. http://sppsobor.by/bractva/vilna/publish/belcalendar/9720/print/