Любанічы. Храм Успення Божай Маці
2007.05
Гістарычны агляд:

Храм быў пабудаваны ў 1840 годзе і першапачаткова асвячоны ў гонар святых апосталаў Пятра і Паўла. У 1896 годзе быў перабудаваны і асвячоны ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы.

На заходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1914 г. з дрэва на месцы храма, адзначанага ў 1838 г.

   Помнік народнага дойлідства. Прамавугольны зруб накрыты пакатым 4-схільным дахам, завершаным цыбулепадобным купалам на чацверыковым барабане. Нізкая 5-гранная апсіда пад асобным вальмавым дахам. Уваход вырашаны 2-слуповым ганкам з трохвугольным франтонам 2-схільнага пакрыцця. Плоскасныя вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі. Малітоўная зала 6 слупамі падзелена на 3 нефы.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.