Радзівонішкі. Храм Успення Божай Маці
2007.08
Гістарычны агляд:

Царква ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы

   У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1895 г. з бутавага каменю.

   Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Падоўжна-восевую кампазіцыю складаюць 3-ярусная званіца (васьмярык на 2 чацверыках) шатровая званіца з макаўкай, кароткая і нізкая трапезная, кубападобная малітоўная зала пад шатровым дахам, звершаным цыбулепадобнай галоўкай, 5-гранная апсіда. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў кілепадобных ліштвах, дэкарыраваны аркатурнымі фрызамі, вуглавымі руставанымі лапаткамі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4