Ліда. Храм Усіх Святых
2005.10
Гістарычны агляд:

У цэнтры горада. Пабудавана ў пачатку 21 ст. з цэглы.

Вырашана цэнтрычным кубападобным аб’ёмам, завершаным па цэнтры цыліндрычным светлавым барабанам з цыбулепадобным купалам, па вуглах – цыбулепадобнымі галоўкамі на цыліндрычных шыях. На алтарным фасадзе выступаюць 3 паўкруглыя апсіды. Архітэктурная выразнасць дасягаецца інтэнсіўнай крапоўкай фасадаў вертыкальная цягнутымі лапаткамі, якія вылучаюць арачныя праслы і вузкія высокія арачныя аконныя праёмы.

Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007. –стар. 227.