Мір. Храм вялікамучаніка Георгія Перамоганосца
2009.04 Фота Тарасевіча В.М.
Гістарычны агляд:

Царква ў імя святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца

   На могілках. Пабудавана ў 1910 г. з цэглы. Прыпісная да Троіцкай царквы.

   Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана кубападобным аб'ёмам, да якога далучаюцца прамавугольныя ў плане апсіда і прытвор. Шатровы дах завершаны 4-гранным драўляным барабанам з макаўкай, прытвор — шчытом з 2 арачнымі праёмамі. Уваход вырашаны арачным праёмам у кілепадобным абрамленні. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі з броўкамі, крапаваны нішамі, дэкарыраваны рэльефнымі крыжамі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4