Жалудок. Храм прападобнага Марціна Тураўскага
2007.08
Гістарычны агляд:

На цэнтральнай плошчы. Пабудавана ў 1998 — 99 гг. з дрэва, у пачатку 21 ст. абкладзена цэглай.

   Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам пад 2-схільным дахам, завершаным над алтарнай часткай цыбулепадобнай галоўкай . Да фасада дабудаваны прамавугольны прытвор, над 2-схільным дахам якога надбудавана 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца, завершаная цыбулепадобным купалам. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.