Загор'е. Капліца Іаана Прадцечы
2015.04 Фота: Чувак А.
Гістарычны агляд:

На Святым поле каля вёскі Загор’е Сталовіцкага сельсавета. Пабудавана ў 20 ст. з дрэва на месцы яўлення вясной 1983 года цудатворнай Загор’е-Сталавіцкай іконы Пакрову Прасвятой Багародзіцы – якая з 2000 года стала сімвалам экспедыцыі “Дарога да святыняў”. Праз гэта месца штогод у верасні традыцыйна праходзіць культурна-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў” з Жыватворным агнём ад Гроба Гасподняга, якая з’яўляецца арганічнай састаўной часткай дзяржаўнага свята – Дня беларускага пісьменства. Недалёка ад капліцы ўсталяваны Крыжы памяці і Камень пакаяння на месцы былых воінскіх пахаванняў Паўночнай і Першай сусветнай войнаў.

Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам пад 2-схільным дахам.

Загор'е-Сталовіцкая ікона Пакрова Прасвятой Багародзіцы

Святкаванне 5 траўня, 7 ліпеня, 8 жніўня, 14 кастрычніка. Цудатворная ікона Багародзіцы Загор'е-Сталовіцкая «Абраз Пакрова Прасвятой Уладаркі нашай Багародзіцы з чынмі святых Анёл і Саборам Прарок і Апостал ...» з'явілася вясной 1983 каля вёскі Загор'е ў Сталовіцкім Свята-Аляксандра-Неўскім прыходзе Баранавіцкага благачыння Пінскай епархіі. З'явілася яна ў першым каўшы экскаватара, які чэрпаў разам з жвірам астанкі праху нашых продкаў. Ішло будаўніцтва міжнароднай аўтастрады Берлін - Масква паблізу многіх пахаванняў. Войны розных часоў пакінулі тут свае ахвяры, і пры дарожных работах пад кар'еры аддалі пахавання Паўночнай і Першай сусветнай войнаў.

Каля Свята-Іаана-Прадцечанскай царквы ва ўрочышчы Папоўшчына (цяпер Святое Поле) спрадвеку было пахаванне праваслаўных вернікаў. У 1907-1908 гадах царкву перанеслі на супрацьлеглы бераг Шчары, на скрыжаванне дарог Брэст-Масква, Баранавічы-Навагрудак. У часы масавага бязбожжа храм быў зачынены, а ў 1975 годзе згарэў.

У 1990 годзе, праз сем гадоў пасля з'яўлення цудатворнага абраза, у ходзе сельгасработ былі ссунуты падмуркі былой Загорскай Свята-Іаана-Прадцечанскай царквы глыбінёй паўтара-два метра ў бок ракі Шчары, у выніку чаго былі расрытыя гістарычныя пахавання Святога Поля. Святыня Загор'е-Сталовіцкая з'явілася як папярэджанне святатацкай нядбайнасці да памяці продкаў: зямлі Святога Поля выкарыстоўвалі пад севазварот.

Дапамога цудатворнай Загор'е-Сталовіцкай іконы Пакрова Багародзіцы з'явілася пры адраджэнні Крыжа прп. Еўфрасінні, ігуменні Полацкай, у арганізацыі навукова-творчай экспедыцыі "Дарога да Святыняў", у будаўніцтве храмаў у в. Тарасава Мінскага раёна, в. Крошын Баранавіцкага раёна, в. Барань Барысаўскага раёна.

З 1997 года Загор'е-Сталовіцкая ікона ўвесь час, паміж штогадовымі экспедыцыямі "Дарога ды Святыняў» з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга (у кантэксце Дня беларускага пісьменства), да пабудовы па благаславенню арцыбіскупа Пінскага і Лунінецкага Стэфана Свята-Пакроўскай царквы на месцы здабыцця цудатворнага абраза на Святым Полі знаходзіцца ў Свята-Аляксандра-Неўскім храме в. Сталовічы.

Кананізавана Загор'е-Сталовіцкая ікона Пакрова Божай Маці Сінодам Беларускай Праваслаўнай Царквы 8 жніўня 2000 г.