Навасёлкі. Храм Архангела Міхаіла
2013.07 Фота: Лагвіновіч В.
Гістарычны агляд:

Пабудавана ў 1881 г. на месцы былой царквы, якая існавала з канца XVII ст. і была асвячона ў гонар прападобнага Ануфрыя Вялікага. Раней прыход адносіўся да храма Раства Божай Маці сяла Дарапеевічы (Маларыцкі раён), а потым пасля пабудовы Міхайлаўскай царквы стаў самастойным. У 1936 г. царкву пабудавалі па традыцыйнай для драўлянага дойлідства планіровачнай схеме. Па падоўжнай восі ў адзіную камгіактную кампазіцыю аб'яднаны зрубы прытвора-званіцы, 2-яруснага аб'ёму малітоўнай залы, 5-сценнай апсіды з бакавымі рызніцамі. Сілуэт будынка фарміруюць цыбулепадобны купал 2-яруснай (васьмярык на чацверыку) шатровай званіцы і купал на 8-гранным барабане над 4-схільным дахам асноўнага аб'ёму. На фоне гарызантальна-вертыкальнай шалёўкі сцен вылучаюцца разныя фрызы, карнізы, фігурныя ліштвы прамавугольных акон.

(http://ikobrin.ru/kobrin-106.php)

Царква ў імя святога архангела Міхаіла

   Пабудавана ў 1881 г. з дрэва па праекце архітэктара Ф. Афанасьева'.

   Помнік дойлідства рэтраспектыўна-рускага стылю. Па падоўжнай восі ў адзіную кампактную кампазіцыю аб'яднаны зрубы прытвора-званіцы, 2-яруснага аб'ёму малітоўнай залы, 5-сценнай апсіды з бакавымі рызніцамі. Сілуэт будынка фатміруюць цыбулепадобныя галоўка 2-яруснай (васьмярык на чацверыку) шатровай званіцы і купал на 8-гранным барабане над 4-схільным дахам асноўнага аб'ёму. На фоне гарызантальна-вертыкальнай шалёўкі сцяны вылучаюцца разныя фрызы, карнізы, фігурныя ліштвы прамавугольных аконных праёмаў.

 ' НГАБ у г. Гродна, ф. 8, воп. 2, спр. 294, арк. 209 — 210; ф. 97, воп. 1, спр. 466, арк. 44 — 45 .

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4