Жукаўка. Храм апосталаў Пятра і Паўла
2018.08 Фота: Арабей В.
Гістарычны агляд:

На ўскраіне вёскі. Пабудавана ў 1824 г. з дрэва, адноўлена ў 1990-я гг.

   Вырашана ў традыцыях народнага дойлідства. 1-зрубны храм пераходзіць у 3-гранную апсіду. Да фасада далучаны прытвор, завершаны над 2-схільным дахам макаўкай. Над франтонам фасада ўзведзена цыбулепадобная галоўка. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі. Перад храмам адасоблена пастаўлена драўляная званіца народна-этнаграфічнай трактоўкі — 4-граннае 2-яруснае збудаванне пад шатровым дахам.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.