Гарадок. Храм Святой Троіцы
2006.06
Гістарычны агляд:

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1884 г. з цэглы паводле тыпавога праекта на месцы драўлянага храма 1766 г. Да 1990-х гг. не выкарыстоўвалася.

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Будынак 4-часткавай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі: 2-ярусная званіца (васьмярык на чацверыку), прамавугольная ў плане трапезная, кубападобны асноўны аб'ём, паўкруглая апсіда. Галоўны і бакавыя ўваходы вырашаны прамавугольнымі праёмамі з арачнымі парталамі. Арачныя аконныя праёмы ў ліштвах з кілепадобнымі броўкамі. Унутраная прастора была перакрыта скляпеннямі (не захавалася), над трапезнай — драўляныя хоры.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4