Кіявічы. Храм Ушэсця Гасподняга
2007.06
Гістарычны агляд:

На ўсходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 2-й палавіне 19 ст. з цэглы на месцы храма 1752 г'. Да 1990-х гг. знаходзілася ў пайзруйнаваным стане, адноўлена, дзейнічае.

   Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Кананічны 4-часткавы храм складаецца з размешчаных па падоўжнай планіровачнай восі прытвора са званіцай, кароткай трапезнай, малітоўнай залы і паўкруглай апсіды з бакавымі 3-граннымі рызніцамі. Званіца над прытворам вырашана ў 2 ярусы (васьмярык на чацверыку, шацёр быў разбураны) . У аб'ёмна-прасторавай каіпазіцыі храма дамінуе магутны светлавы васьмярык над асноўным кубападобным аб'ёмам храма, перакрыты гранёным паўсферычным купалам з заломам. Тры ўваходы аформлены парталамі з кілепадобнымі шчытамі. Архітэктура храма насычана цагдяным дэкорам — аркатурныя фрызы, кілепадобныя  франтоны, мураваныя філёнгі, рустоўка і інш.

   Зала храма асветлена трайнымі аконнымі праёмамі барабана, абапёртага праз ветразі на магутныя сцены, астатнія памяшканні перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі.

 ' Описание церквей и приходов Минской епархии, Слуцкий уезд. Мн., 1879. С. 127 — 128 .

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.