Воўпа. Храм апосталаў Пятра і Паўла
2020.07 Фота: Арабей В.
Гістарычны агляд:

Калі быў арганізаваны прыход, дакладна невядома, але пад 1867 годам у русінскіх летапісах ёсць згадкі аб бліжэйшых прыходах, у тым ліку і пра Волпаўскі.

Да Другой сусветнай вайны ў цэнтры мястэчка Воўпа знаходзілася вельмі прыгожая праваслаўная драўляная пяцікупальная царква ў гонар Праабражэння Гасподняга. Падчас баявых дзеянняў царква была спалена. Пасля Вялікай Айчыннай вайны сіламі праваслаўнай абшчыны, пачалося перабудову могілкавай капліцы ў царкву. Пасля завяршэння рэканструкцыі царква была асвечана ў гонар першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла.

(Храм Преображения Господня [Электронны рэсурс] // Гроденская епархия Белорусской Православной Церкви Московского Патриархата. – Рэжым доступу: https://orthos.org/khramy/kartochki-khramov/khram-preobrazheniya-gospodnya-volpa/. – Дата доступу : 09.06.2024.)