Слонім. Храм прападобнамучаніка Серафіма Жыровіцкага
2007.06
Гістарычны агляд:

На паўднёва-заходняй ускраіне горада, пры выездзе ў напрамку на г. Ружаны. Пабудавана ў канцы 20 ст. з дрэва. Вырашана кубападобным зрубам пад высокім шатровым дахам, завершаным 4-гранным барабанам з макаўкай. Да фасада прыбудаваны прамавугольны прытвор пад 2-схільным пакрыццём, з якім рытмуецца казырок над прамавугольным уваходным праёмам. Брусчатыя сцены прарэзаны адзінарнымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007. –стар. 371.