- Гістарычны агляд:
Новы храм пабудаваў намеснік міністра замежных спраў Расіі пад Магілёвам
Храм у гонар святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра ў Магілёўскім раёне пабудаваў намеснік міністра замежных спраў Расіі па пытаннях процідзеяння тэрарызму Алег Сырамалотаў.
Новы храм у гонар Святога Уладзіміра пабудавалі на ўездзе ў аграгарадок Мяжысеткі. Сам Алег Сырамалотаў у месцах, адкуль яго родавыя карані, бываў толькі наездамі - прыязджаў у госці да дзеда. Мяркуючы па надпісе на мемарыяльнай дошцы ля ўваходу ў царкву, пад Магілёвам нарадзіліся і жылі яго бацькі, бабуля з дзядулем. Але ў Мяжысетках яго ведаюць.
Аграгарадок немаленькі: 1500 чалавек. А вось храма паблізу да нядаўняга часу не было. Тыя, хто хацеў схадзіць на службу, былі вымушаныя ехаць або ў Магілёў, або ў Дашкаўку. Сёння сітуацыя іншая. У царкве па святах шматлюдна. Улетку ў храм ідуць і дачнікі.
На мемарыяльнай дошцы на сцяне побач з уваходам у царкву напісана: "Храм гэты збудаваны з блаславення епіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Сафронія спадзяваннем і радаваннем Сырамалотава Алега Уладзіміравіча ў памяць пра бацькоў, бабуль і дзядуляў: Уладзіміра Кузьміча і Надзею Мінаўну, Кузьму Іванавіча і Сафію Іванаўну, Міну Захаравіча і Варвару Ігнацьеўну».
Храм у гонар святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра асвяцілі 16 студзеня 2016 года, паведамілі ў Магілёўскай епархіі. На службе былі і дабрачынец Алег Сырамалотаў, і кіраўнік Магілёўскай вобласці Уладзімір Даманеўскі. Намесніка міністра замежных спраў узнагародзілі ганаровым ордэнам у гонар Свяціцеля Кірылы Тураўскага. Алег Сырамалотаў падарыў парафіяльнай суполцы старадаўні абраз святога вялікага князя Уладзіміра.
(Новый храм построил Замминистра иностранных дел России под Могилёвом [Электронны рэсурс] // Mogilev.in . – Режим доступа: https://mogilev.in/news/1955/. – Дата доступа : 18.08.2024.)
- Адрас
- 213136 Магілёўская вобласць, Магілёўскі раён, а.г. Мяжысеткі, вул. Шасэйная, 2Б
- Тэлефон
- +375 44 763-65-59 а. Віктар
- Епархія
- Магілёўская
- Благачынне
- Магілёўскае раённае
- Вэб сайт
- https://vk.com/public193861518
- Архітэктар
- невядомы
- Від будаўніцтва
- новае
- Тыпалогія храма
- прыходскі храм
- Стан храма
- дзейнічае
- Горадабудаўнічае рашэнне
- асобная пабудова
- Будаўнічы матэрыял сцен
- драўляны






2008-2025
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на hram.by і аўтараў.